Тыдзень выяўленчага мастацтва

У адпаведнасці з гадавым планам установы адукацыі на 2022/2023 навучальны год, з мэтай развіцця пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў да выяўленчага мастацтва, павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка выяўленчага мастацтва

ЗАГАДВАЮ:

  1. Правесці з 13.03.2023 па 18.03.2023 прадметны Тыдзень па выяўленчаму мастацтву.
  2. Бруцкай Валянціне Уладзіміраўне, настаўніку выяўленчага мастацтва, распрацаваць план правядзення Тыдня выяўленчага мастацтва да 10.03.2023.
  3. Класным кіраўнікам І – ХІ класаў забяспечыць актыўны ўдзел вучняў у мерапрыемствах Тыдня.
  4. Адказнасць за захаванне жыцця і здароўя вучняў пры правядзенні мерапрыемстваў у рамках Тыдня ўскласці на настаўніка выяўленчага мастацтва Бруцкую В.У.
  5. Бруцкай В.У. арганізаваць ўзнагароджанне пераможцаў і найбольш актыўных удзельнікаў тыдня.

 

Дырэктар школы                                                             Э.М. Трапец

 

поделиться в: