О шестом школьном дне

ГЭТЫ ЦІКАВЫ ДЗЕНЬ СУБОТА

Суботу мы наведваем актыўна.

Нас чакаюць спорт, гурткі, факультатывы,

сустрэчы, конкурсы і вечарыны.

Усё карысна і цікава.

Для нас, для дзетвары - забава!

 


 

Вучні разважаюць над пытаннем:

“Што дае нам наведванне суботы ў школе?”

 

  • У суботу можна заняцца любімай справай, знайсці сваё хобі, наведвая гурткі.
  • Субота дае нам магчымасць праявіць сябе ў розных інтэлектуальных конкурсах.
  • Субота выхоўвае любоў да фізічнай культуры і спорту. Шмат спартыўных спаборніцтв праходзіць у гэты дзень.
  • Субота – у гэты дзень за круглым сталом могуць сустрэцца члены ГА “БРСМ. Прааналізаваць сваю работу, прадумаць план на будучае.
  • Субота – у гэты дзень мы, вучні старэйшых класаў, збіраемся на школьныя вечарыны, тэматычныя дыскатэкі, дзе сустракаемся з былымі вучнямі школы.
  • Субота дае магчымасць згуртавання членам ГА “БРПА” Праводзіцца вучоба актыва, гульнёвыя праграмы, дыскатэкі.
  • Субота – у гэты дзень можна стаць удзельнікам розных мерапрыемстваў  патрыятычнага, маральнага, эстэтычнага, экалагічнага накірунку
  • Субота – ты маеш магчымасць атрымаць кансультацыю школьнага педагога-псіхолага.
поделиться в: