Цель и задачи на 2024/2025 учебный год

  

Мэта работы ўстановы на 2024/2025 навучальны год: 

Стварэнне умоў для ўдасканалення якасці адукацыі праз фарміраванне асобасных, прадметных, метапрадметных кампетэнцый вучняў і прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў.      

 

Задачы на 2024/2025 навучальны год:

1) павышаць якасць праз патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту (схемы, дыяграмы, інтэлект-карты, інфаграфіка) для развіцця метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці;

2) удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў сродкамі сучасных адукацыйных тэхналогій і методык;;

3) працягваць работу па фарміраванні асобы будучага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, здзяйсняць маральны выбар  і несці за яго адказнасць;

4) садзейнічаць умовам для стварэння абстаноўкі псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці вучняў праз удасканаленне маральна здаровых зносін у сацыяльным асяроддзі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця.

поделиться в: