Мэта работы ўстановы на 2023/2024 навучальны год:
удасканаленне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, якое садзейнічае павышэнню варыятыўнасці адукацыйнага працэсу, развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах сучаснага грамадства.
Задачы на 2023/2024 навучальны год:
1) павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз спалучэнне кампетэнтнаснага падыхода і выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;
2) фарміраваць прафесійныя кампетэнцыі педагогаў у галіне развіцця і ацэнкі функцыянальнай адукаванасці вучняў;
3) удасканальваць сістэму работы па выхаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
4) садзейнічаць авалоданню навыкамі культуры здаровага ладу жыцця на аснове ўдасканалення маральнага і фізічнага здароўя вучняў праз актыўны ўдзел у выхаваўчых і спартыўных мерапрыемствах.