День знаний 2018 года

Дзень ведаў, прысвечаны пачатку 2018/2019 навучальнага года

    З першым вучэбным днём новага навучальнага года ўсіх вас, са святам першага званка. Мы ўсе радуемся і хвалюемся, але самым запамінальным гэты дзень быў для навічкоў нашай школы, першакласнікаў. Яны – галоўныя героі нашага свята!

   На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным гэтай важнай падзеі, прысутнічалі ганаровыя госці: Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь Павел Уладзіміравіч Калавур, Генеральны дырэктар тэлеканала СТБ (Сталічнае тэлебачанне) Ігар Уладзіміравіч Луцкі, намеснік начальніка аддзела па адукацыі Столінскага раённага выканаўчага камітэта Алена Васільеўна Васькавец і іншыя афіцыйныя асобы.   

   

    

     Сёння самыя прыгожыя і шчаслівыя – першакласнікі. Нашы юныя сябры хочуць даказаць, што іх ужо можна лічыць школьнікамі. Яны падрыхтавалі для ўсіх сваё выступленне.

       На памяць аб пачатку школьнага жыцця першакласнікі атрымлівалі кнігу “Беларусь – наша Радзіма" - падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi першакласніку. Уручылі першую ў школьным жыцці кнігу самым маленькім школьнікам Белавушскай сярэдняй школы  Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калавур Павел Уладзіміравіч, Генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Луцкі Ігар Уладзіміравіч, намеснік начальніка аддзела па адукацыі Столінскага раённага выканаўчага камітэта Васькавец Алена Васільеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Белавушская сярэдняя школа" Трапец Эдуард Міхайлавіч.

   

     Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” і быў прысвечаны Году малой радзімы. Актыўны ўдзел у яго правядзенні прынялі Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калавур Павел Уладзіміравіч, Генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Луцкі Ігар Уладзіміравіч, Старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта  Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі і іншыя афіцыйныя асобы.

  

    Пасля наведвання ўсіх намечаных пунктаў Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калавур П.У. аставіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей школы.

      Інтэрв'ю выпускнікоў Белавушскай сярэдняй школы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калавура Паўла Уладзіміравіча, Генеральнага дырэктара тэлеканала СТБ Луцкага Ігара Уладзіміравіча і нашых вучняў глядзіце на тэлеканале СТБ: "Новости 24 часа".