Купалаўская дыктоўка “Наша родная мова”

19.02.2021
Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне. Янка Купала
Да раённага мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, ва ўстанове адукацыі праведзена Купалаўская дыктоўка “Наша родная мова”.
Прынялі ўдзел 22 чалавекі: вучні 9-11 класаў, кіраўніцтва ўстановы, настаўнікі рускай мовы і літаратуры, матэматыкі, англійскай мовы, тэхнічныя работнікі і інш.
Дыктоўку правяла настаўнмк беларускай мовы і літаратуры Бруцкая Вольга Лявонцьеўна.
З дапамогай мультыборда праведзена самаправерка ўдзельнікаў.