Приказ о создании родительского университета

 

Аб арганізацыі

бацькоўскага ўніверсітэта

 

         З мэтай стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”

ЗАГАДВАЮ:

  1. Стварыць на базе дзяржаўнай установы адукацыя “Белавушская сярэдняя школа” бацькоўскі ўніверсітэт (далей – універсітэт);
  2. Адказнасць за арганізацыю і работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Волчык Ірыну Аляксандраўну;
  3. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Волчык І.А.:                                                                                              3.1 Распрацаваць і зацвердзіць Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце.                                                                                                                                                                                                         Тэрмін выканання: да 01.11.2020  3.2 Узгодніць кандыдатуры педагагічных работнікаў для кіраўніцтва кафедрамі ўніверсітэта:

- кафедра прававых ведаў – кіраўнік - Сямашка Віктар Іванавіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства;

- кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі – кіраўнік Чуманевіч Наталля Барысаўна, педагог-псіхолаг;

- кафедра педагогікі – Акуліч Ірына Яўгеньеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства;

- кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння  - Сенькавец Валянціна Адамаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Тэрмін выканання: да 01.11.2020

  1. Настаўніку інфарматыкі Тарадайчыку Адаму Мікалаевічу стварыць на афіцыйным інтэрнет-сайце ўстановы адукацыі ўкладку “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі.

Тэрмін выканання: да 01.11.2020

  1. Класным кіраўнікам 1-11 класаў правесці анкетаванне бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў з мэтай выяўлення цяжкасцей і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць кіраўнікам кафедр для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

Тэрмін выканання: да 01.11.2020

  1. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Волчык І.А. сумесна з кіраўнікамі кафедр і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць План работы ўніверсітэта.

Тэрмін выканання: да 15.11.2020

  1. Кантроль за выканнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Волчык І.А.

 

 

 

Дырэктар школы                             Э.М.Трапец