Цель и задачи на 2019/2020 учебный год

МЭТА І ЗАДАЧЫ ШКОЛЫ НА 2019\2020 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ключавых кампетэнцый для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, як умова павышэння якасці адукацыі ў школе.

 

Задачы:

1) забяспечыць павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне кантрольна-ацэначнай і рэфлексіўнай дзейнасці вучняў на вучэбных і факультатыўных занятках;

2) развіваць прадметна-метадычную кампетэнтнасць педагагічных работнікаў праз выкарыстанне дыдактычных магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій,   сучасных тэхнічных сродкаў навучання;

3) фарміраваць патрыятызм, грамадзянскасць і нацыянальную самасвядомасць асобы вучня на аснове любві і павагі да свайго народа, да гісторыі айчыны праз узаемадзеянне ўстановы адукацыі з дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі, дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямім, з сям’ёй у арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы;

4) выхоўваць у вучняў разуменне значнасці захавання, умацавання здароўя і навыкаў здаровага ладу жыцця.