Библиотека, медиатека

Библиотека

Бібліятэка ўстановы абсталявана камп’ютарам, паліцамі для кніг, каталогавай шафай, сталамі і крэсламі. У бібліятэцы ёсць сумяшчальная чытальная зала на 4 пасадкавых месца.

Вырашэнню задачы павышэння якасці адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе спрыяла інфармацыйна-бібліятэчнае забеспячэнне. Для гэтага на працягу навучальнага года бібліятэка цесна вяла супрацоўніцтва з кіраўніцтвам установы адукацыі, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай, класнымі кіраўнікамі. Бібліятэка камп’ютарызавана.Для забеспячэння ўліку пры рабоце з фондам маюцца ўсе дакументы ў адпаведнасці з Інструкцыяй па захаванні фондаў.

Колькасць кнігавыдач – 4593 (у 2015/2016 н.г. – 4200), з іх настаўнікам – 350 (у 2015/2016 н.г. – 210). Агульная колькасць кнігавыдач павялічылася. Гэтаму спрыяла мэтанакіраваная работа бібліятэкара з настаўнікамі і вучнямі. Кніжны фонд бібліятэкі складае 23913 экзэмпляраў, з якіх мастацкай літаратуры – 14063, падручнікаў – 9850. Колькасць падпісных экзэмпляраў – 12.

Настаўнікамі ўстановы адукацыі арганізоўвалася падпіска на «Настаўніцкую газету» (85%), метадычныя часопісы (50%).

Бібліятэка абслугоўвае 252 чытача, з іх 217 вучняў, 35 педагагічных работнікаў і спецыялістаў.

Аналіз паказвае, што найбольш актыўнымі чытачамі заўсёды з’яўляюцца вучні І ступені, вучні ІІІ ступені навучання карысталіся паслугамі бібліятэкі ў сувязі з неабходнасцю вывучэння праграмнай літаратуры. Абарачальнасць кніжнага фонду за 2016/2017 навучальны год склала 0,3% (у 2015/2016 н.г. – 0,2%). З другога паўгоддзя сталі актыўнымі наведвальнікамі бібліятэкі вучні І класа. У цэлым работу бібліятэкі можна прызнаць здавальняючай, аднак неабходна больш актыўнае выкарыстанне праграмнага комплексу “Бібліёграф”, стварэнне электроннага банка дадзеных падручнікаў і мастацкай літаратуры, інтэрактыўныя формы работы з вучнямі па фарміраванні чытацкай культуры.

РЭЖЫМ РАБОТЫ

бібліятэкара дзяржаўнай установы адукацыі

“Белавушская сярэдняя школа” Пачка Дзіяны Яўгеньеўны

 

Рэжым работы

Панядзелак

8.00-16.20

Абед 13.00-13.20

Аўторак

8.00-16.20

Абед 13.00-13.20

Серада

8.00-16.20

Абед 13.00-13.20

Чацвер

8.00-16.20

Абед 13.00-13.20

Пятніца

8.00-16.20

Абед 13.00-13.20

 Выхадны дзень ­­­­­­­– субота

Апошні аўторак месяца – санітарны дзень

План работы бібліятэкі на 2019/2020 навучальны год

Сакавік

Абслугоўванне чытачоў.

Масавая работа

Даведачна-бібліяграфічная работа.

Інфармацыйнае абслугованне.

Фарміраванне кніжнага фонду і падручнікаў, афармленне дакументацыі бібліятэкі.

I. Афармленне кніжных выстаў і выпуск інфармацыйных бюлетэняў да юбілеяў пісьменнікаў:

02.03- да 100-годдзя з дня нараджэння Бачыла Алеся Мікалаевіча.

13.03-да 105-годдзя з дня нараджэння Міхалкова Сяргея Уладзіміравіча.

18.03- да 100-годдзя з дня нараджэння Прануза Паўла Кузьміча.

23.03– да 70-годдзя з дня нараджэння Пашкова Генадзя Пятровіча.

28.03– да 150-годдзя з дня нараджэння Максіма Горкага.

 

 

II. Афармленне тэматычных паліц да знамянальных дат:


 

 

 

Рэйд па праверцы стану падручнікаў

 

 

 

 

 

I. Абнаўленне інфармацыі на стэндах.

 

II. Агляд навінак літаратуры.

 

 

ІІІ.Удзел у тэматычных тыднях.

 

 

VI. Інфарміраванне настаўнікаў аб навінках літаратуры.

 

V.Папаўненне папак.

 

І. Работа ў кнігасховішчы.

 

II. Апрацоўка паступаючай літаратуры і падручнікаў.

 

III. Працяг работы з картатэкай.

 

IV. Работа “Кніжкінай бальніцы”.

 

V.Падшыўка перыядычнага друку.

 

VI.Скласці спісак настаўнікаў, якія выпісалі перыядычныя выданні на 2 кв. 2018г.

 

VII. Вядзенне штодзённых планаў

 

 

Красавік

Абслугоўванне чытачоў.

Масавая работа

Даведачна-бібліяграфічная работа.

Інфармацыйнае абслугованне.

Фарміраванне кніжнага фонду і падручнікаў, афармленне дакументацыі бібліятэкі.

I. Афармленне кніжных выстаў і выпуск інфармацыйных бюлетэняў да юбілеяў пісьменнікаў:

05.04 – да 75-годдзя з дня нараджэння Мар’яна Дуксы.

15.04 – да 85-годдзя з дня нараджэння Барыса Стругацкага(расійскі пісьменнік-фантаст,сцэнарыст).

 

ІІ. Афармленне тэматычных паліц да знамянальных дат:

02.04– да Дня яднаня народаў Расіі і Беларусі.

02.04– Міжнароднага дня дзіцячай кнігі “Дзеці.Кніга.Бібліятэка”.

 

07.04– да Сусветнага дня здароўя

“Здароўе – гэта здорава ”.

 

11.04— да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў “Шляхамі пакут і гора”

 

12.04 – да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі “Юныя лётчыкі”.

 

18.04 – да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін “І яны марылі пра будучыню…”.

 

22 – да Міжнароднага дня Зямлі.

 

26 – да дня Чарнобыльскай катастрофы (выстава,падбор матэрыялу).

1. Абнаўленне інфармацыі на стэндах.

 

2. Агляд навінак літаратуры.

 

 

3.Удзел у тэматычных тыднях.

 

 

4. Інфарміраванне настаўнікаў аб навінках літаратуры.

 

5.Папаўненне папак.

 

6.Анкетнае апытванне “Інтарэсы чытачоў”.

І. Работа ў кнігасховішчы бібліятэкі.

 

II. Апрацоўка паступаючай літаратуры і падручнікаў.

 

III. Працяг работы з картатэкай.

 

IV.Падшыўка перыядычнага друку.

 

V. Вядзенне штодзённых планаў

 

Май

Абслугоўванне чытачоў.

Масавая работа

Даведачна-бібліяграфічная работа.

Інфармацыйнае абслугованне.

Фарміраванне кніжнага фонду, падручнікаў, афармленне дакументацыі бібліятэкі.

I. Афармленне кніжных выстаў і выпуск інфармацыйных бюлетэняў да юбілеяў пісьменнікаў:

 

  1. 05- да 75-годдзя з дня нараджэнняКрыгі Алеся (1943-2009),беларускі пісьменнік.

 

3.05- да 100-годдзя з дня нараджэння Папова Георгія Лявонцьевіча(1918-1995).

 

6.05- да 85-годдзя з дня нараджэння Свіркі Юрыя Мікалаевіча(1933-2004).

10.05- да 135-годдзя з дня нараджэння Маўра Янкі(сапр.Фёдараў Іван Міхайлавіч),(1883-1971)пісьменнік.

 

18.05-да 80-годдзя з дня нараджэння Казінца Міхаіла Антонавіча(1938),дырыжор,педагог.

 

25.05-да 80-годдзя з дня нараджэння(1938)Карызны Уладзіміра Іванавіча,беларускі паэт.

 

25.05-да 75-годдзя з дня нараджэння Федзюковіча Міколы (Мікалая Мікалаевіча(1943-1997),беларускі паэт,перакладчык.

 

31.05-да 70-годдзя з дня нараджэння Алексіевіч Святланы Аляксандраўны(1948),беларуская пісьменніца,журналістка.

 

II. Афармленне тэматычных паліц да знамянальных дат:

 

1.05- да Сусветнага дня Працы.

 

9.05- да Дня Перамогі “Няхай жывыя помняць – пакаленні ведаюць”.

 

9.05- 65 гадоў з часу выхаду(1953) першага нумару часопіса” Маладосць”.

 

13.05-да Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь “Галоўныя сімвалы краіны”.

 

15.05- Сусветны дзень сям’і “ Сям’я – тэрыторыя шчасця”.

 

18.05- Сусветны дзень музеяў(падборка матэрыялу).

 

 

24.05-Дзень святых Кірыла і Мяфодзія(дзень славянскай пісьменнасці і культуры).

 

31.05- Апошні званок.

 

Рэйд па праверцы стану падручнікаў

1. Абнаўленне інфармацыі на стэндах.

 

2. Агляд навінак літаратуры.

 

 

3.Удзел у тэматычных тыднях.

 

 

4. Інфарміраванне настаўнікаў аб навінках літаратуры.

 

5.Папаўненне папак

6. Гадзіна інфармацыі

“ Правілы разліку за страчаныя падручнікі”

1. Работа ў кнігасховішчы бібліятэкі.

 

2. Апрацоўка паступаючай літаратуры і падручнікаў.

 

3. Працяг работы з картатэкай.

 

4.Падшыўка перыядычнага друку.

 

5. Вядзенне штодзённых планаў

 

6. Складанне графіку здачы падручнікаў, іх збіранне