Акцыя “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі”

Аб правядзенні акцыі

“Адзіны рэспубліканскі

дзень бяспекі” 

    У адпаведнасці загада аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама “Аб выніках выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны ў 2019 годзе і задачах на 2020 год” ад 28.01.2020 № 29, у мэтах падтрымання на сучасным узроўні прафесійнай і псіхафізіялагічнай гатоўнасці персаналу школы, неабходнай для ажыццяўлення паспяховых дзеянняў па эвакуацыі, прадухіленні развіцця пажару, яго лакалізацыі і ліквідацыі, а таксама навучання парадку і правілах узаемадзеяння персаналу аб'екта з падраздзяленнямі дзяржаўнай супрацьпажарнай службы

ЗАГАДВАЮ:

1. Правесці акцыю “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” з 24.02.2020 па 28.02.2020.

2. Зацвердзіць план правядзення акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” згодна дадатка 1.

3. Правесці трэніроўку па эвакуацыі людзей і тушэнні ўмоўнага пажару 28 лютага 2020 года.

4. Зацвердзіць план правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынка аг. Белавуша, вул. Школьная, 14.

5. Начальнікам штаба падрыхтоўкі і правядзення агульнашкольнай трэніроўкі прызначыць намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце М.М. Ляшука.

6. Начальніку штаба трэніроўкі правесці комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму ў перыяд правядзення трэніроўкі.

7. Зацвердзіць камісію па складанні акта правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынка аг. Белавуша, вул. Школьная, 14.

8. Прадставіць справаздачу аб выніках правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынка аг. Белавуша, вул. Школьная, 14 у аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама да 02.03.2020.

9. Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем трэніроўкі, кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце М.М. Ляшука.

 

Дырэктар школы                                           Э.М. Трапец

 

ПЛАН

              правядзення акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” ў Белавушскай сярэдняй школе з 24 лютага па 28 лютага 2020 года

п/п

Мерапрыемства

Тэрмін

Адказны

1.      

Размяшчэнне інфармацыі аб правядзенні адзінага дня бяспекі на сайце ўстановы адукацыі, інфармацыйным стэндзе

24.02.2020

Тарадайчык А.М.

2.      

Правесці класныя гадзіны “За бяспеку разам”

24.02.2020

Класныя кіраўнікі

3.      

Афармленне тэматычнага стэнда “Адзіны дзень бяспекі”

26.02.2020

Уцякалка В.А

4.      

Правядзенне выставы-конкурса работ вучняў “Ратавальнікі вачыма дзяцей”

26.02.2020

Уцякалка В.А., класныя кіраўнікі

5.      

Рэйд “Сям’я” (наведванне сямей СОП) “Бяспека ў доме”

26.02.2020

Волчык І.А.,

класныя кіраўнікі

6.      

Правядзенне практычных мерапрыемстваў з персаналам пры дзеяннях пры ўвядзенні колеравых кодаў небяспекі

27.02.2020

Ляшук М.М.

7.      

Правядзенне трэніроўкі па эвакуацыі вучняў i работнiкаў установы адукацыi з будынка

27.02.2020

Ляшук М.М.

8.      

Правесці трэніровачныя заняткі па эвакуацыі людзей з будынка аг. Белавуша, вул. Школьная, 14.

28.02.2020

Ляшук М.М.

9.      

Адзіная інфармацыйная гадзіна “Прафілактыка бяспечных паводзін” с участием сотрудников Столинского РОЧС

27.02.2019

Волчык І.А.,

класныя кіраўнікі

10.       

Правядзенне лайфхакаў з вучнямі 1-4, 5-6, 7-8 класаў з задзейнічаннем рэсурсу https://mchs.gov.by

План эвакуацыі https://mchs.gov.by/Lifehacks/plan.php  

Пажар у кватэры https://mchs.gov.by/Lifehacks/fire.php

27.02.2020-28.02.2020

Класныя кіраўнікі 1-8 класаў, настаўнік інфарматыкі Тарадайчик А.М.

11.     

Трэнінг для педагогаў па аказанню першай дапамогі

28.02.2020

Пачко Л.М.

12.     

Распаўсюджванне сярод вучняў, законных прадстаўнікоў, педагогаў, тэматычнай наглядна-выяўленчай прадукцыі ў галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці

24.02.2020 -28.02.2020

Шпакевіч В.А.

 

 

ПЛАН правядзенне трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынка аг. Белавуша, вул. Школьная, 14

№ п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

Адказны выканаўца

1

Падрыхтаваць памятку па эвакуацыі персаналу пры пажары

28.02. 2020

М.М. Ляшук

2

Правесці інструктаж з працаўнікамі аб мерах пажарнай бяспекі ў адміністрацыйных будынках і памяшканнях і дзеяння персаналу пры пажары

28.02. 2020

М.М. Ляшук

3

Правесці заняткі з членамі ДПД па выкананні імі функцыянальных абавязкаў згодна дзеянняў добраахвотнай пажарнай дружыны ў выпадку ўзнікнення пажару

28.02. 2020

М.М. Ляшук

4

Праверыць працаздольнасць сістэмы пажарнай сігналізацыі

28.02. 2020

А.М. Грыцкевіч

5

Праверыць працаздольнасць тэлефоннай сувязі

28.02. 2020

А.М. Грыцкевіч

6

Праверыць наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння

28.02. 2020

А.М. Грыцкевіч

7

Правядзенне трэніровачных заняткаў

28.02. 2020

М.М. Ляшук

8

Аналіз (разбор) вынікаў трэніроўкі, падвядзенне вынікаў. Афармленне акта трэніровачных заняткаў

28.02. 2020

М.М. Ляшук